Абласны семінар па ідэалагічнай рабоце прайшоў у ВУ “Смаргоньгаз”
У семінары ўдзельнічалі ідэалагічныя работнікі раённых падраздзяленняў газавай службы вобласці. Вяла гэта мерапрыемства намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце ВРУП “Гроднааблгаз” Алена Матвяёнак.
Аб дзейнасці мясцовай газавай службы, перспектывах развіцця расказаў удзельнікам семінара дырэктар ВУ “Смаргоньгаз” Валянцін Мядзвецкі. А ідэолаг Тарэса Грышан падзялілася з калегамі сваім вопытам работы.
Запрошаная на семінар начальнік ідэалагічнай работы і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама Ганна Джумкова распавяла пра тое, як праводзіцца ідэалагічная работа ў раёне.
Перад калегамі выступае ідэолаг ВУ “Смаргоньгаз” Тарэса ГРЫШАН
Цікавым было выступленне ідэалагічнага работніка ВУ “Лідагаз” Ірэны Савук. Яно суправаджалася відэапаказам праведзеных мерапрыемстваў, вырабленай нагляднай агітацыі і г. д.
Напрыканцы семінара намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце ВРУП “Гроднааблгаз” Алена Матвяёнак падвяла вынікі зробленага і ацэнтавала ўвагу ідэолагаў структурных падраздзяленняў газавай службы вобласці на новых шляхах і метадах ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах.