Беларусь і ЕС падпішуць візавае пагадненне не пазней за 2 лютага 2020 года


Все новости


Беларусь і ЕС падпішуць візавае пагадненне не пазней за 2 лютага 2020 года

Верагодна, гэта адбудзецца ўжо ў гэтым лістападзе. Пра гэта паведаміла журналістам кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын пасля сустрэчы з Прэзідэнтам.

«Так, мы падпішам візавае пагадненне. Не магу назваць канкрэтную дату, але ўсе дакументы ўжо падрыхтаваныя, і зараз абодва бакі праходзяць неабходныя юрыдычныя працэдуры. Хочам падпісаць падчас працы цяперашняй камісіі, тэрмін дзеяння каторай заканчваецца ў лістападзе. Цвёрда ўпэўнена, што гэта ўдасца. Мы ўсе ведаем крайні тэрмін: 2 лютага наступнага года. Мы падпішам да таго», — упэўнена Андрэа Віктарын.

"ЗВЯЗДА"


22.07.2019

Возврат к списку