21 ліпеня – Дзень металурга. Віншаванне мясцовай улады
Металургі ствараюць неабходны падмурак для ўстойлівага росту іншых галін эканомікі. Сваёй працавітасцю, уменнем бачыць перспектывы развіцця прадпрыемства і заваёўваць новыя рынкі збыту вы славіце Смаргоншчыну.
Цёплыя словы адрасуем ветэранам металургічнай галіны, людзям, якія закладвалі традыцыі смаргонскіх металургаў. Працавітасць, майстэрства, адказнасць металургаў заслугоўваюць шчырага прызнання, павагі і падзякі.
Дарагія сябры! Ад усёй душы жадаем вам поспехаў ва ўвасабленні самых смелых задум.Жадаем моцнага здароўя, упэўненасці ва ўласных сілах, фінансавага дабрабыту, шчасця!