Впечатлениями делятся гости «Дожинок»
... умацаваць матэрыяльна-тэхнічную базу, і гэта не можа не радаваць.
Ян Василевский, председатель Гродненского райисполкома:
- В следующем году “Дожинки” пройдут у нас в Скиделе, поэтому я приехал заранее, чтобы посмотреть на результаты подготовки к празднику в Сморгони. Масштабы, ...
Сярод уладальнікаў паляўнічых сабак была і жанчына
Непадалёку ад ад летняга амфітэатра і моста праз рачулку працавала выстаўка паляўнічых сабак. Тут сабраліся гаспадары разам са сваімі чацвераногімі памочнікамі на паляванні.
Пароды былі розныя. Уладальнікі - у асноўным мужчыны, сярод якіх была і адна жанчына. Яна прыехала ў Смаргонь на выстаўку з Мінска.
Спецыялісты далі ацэнку сабакам, іх экстэр’еру, іншым уласцівасцям, у залежнасці ад пароды.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.
Аўчаркі лавілі парушальнікаў у гарадскім парку
Пляцоўку ў гарадскім парку, дзе выступалі кінолагі са службовымі сабакамі, шчыльным паўкругам абступілі людзі. Яны з цікавасцю назіралі за тым, як нямецкія і бельгійскія аўчаркі даганяюць умоўных парушальнікаў і затрымліваюць іх. А яшчэ сабакі пераадольвалі бар’еры, выконвалі іншыя каманды, якія ім давалі кінолагі.
Пагранічнікі прывезлі з кіналагічнага цэнтра і маладых аўчарак, якім усяго некалькі месяцаў. Яны паводзілі сябе смірна. Дарослыя і дзеці маглі спакойна пагладзіць іх.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ...
На стадыёне – цяляты, свінні і бык вагою больш за тону
На ўскраіне гарадскога стадыёна, дзе падчас маштабных святочных мерапрыемстваў звычайна дэманструюцца спецтэхніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях і міліцэйскія аўтамабілі, падчас абласных “Дажынак” размясціліся вальеры, у якіх утрымлівалася сельскагаспадарчая жывёла: цяляты, авечкі, свінні, у клетках – трусы розных парод.
Асобна ў вальеры стаяў бык чорна-пярэстай пароды вагою больш за адну тону. Адразу ж за варотамі стадыёна, у паркавай зоне, у вальеры размясціліся казляняты.
Жывёлы выклікалі...
Вырабы навучальных устаноў, бяспройгрышная латэрэя, займальныя конкурсы. Чым яшчэ здзіўляюць "Дажынкі" у Смаргоні?
На вуліцы Пятра Балыша працавалі святочныя пляцоўкі навучальных устаноў Смаргонскага і іншых раёнаў Гродзенскай вобласці.
На пляцоўках прапаноўвалі шырокі асартымент сувенірнай прадукцыі, якая была выраблена
ў вытворчых майстэрнях і школьных бізнес-кампаніях. Гэта разбяныя, драўляныя, вінтажныя вырабы, кераміка і інш. Вырабы навучэнцаў і педагогаў Смаргонскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прапаноўваліся ў “Сувенірнай лаўцы”. Установы сельскагаспадарчай накіраванасці прадавалі садавіну...
“Восеньскія старты” на гарадскім стадыёне
Лёгкаатлетычныя спаборніцтвы «Восеньскія старты» праводзіліся на стадыёне, які знаходзіцца побач з гарадскім паркам.
У спаборніцтвах удзельнічалі ўсе жадаючыя – навучэнцы дзяржаўных устаноў, утварэнняў, аматары бегу.
Па дарожцы стадыёна на хуткасць бегалі мужчыны, жанчыны, хлопчыкі і дзяўчынкі. Вядома ж, дыстанцыі для іх былі розныя.
Пераможцаў і прызёраў чакалі ўзнагароды.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.
На улице Гагарина развернулась выставка техники
На фестивале-ярмарке тружеников села
"Дожинки-2019"
, который проходит в Сморгони 23 ноября, на улице Гагарина развернулась выставка техники. Здесь можно увидеть модели автомобилей ...
Самы вялікі гарбуз вырас у Шчучынскім раёне, а бульба – у Карэліцкім
Падчас абласных “Дажынак” праводзілася выстава-конкурс на самую вялікую гародніну “Дары зямелькі беларускай”. Самы вялікі гарбуз на выставу прывезлі са Шчучынскага раёна – ён завесіў амаль 74 кг. У Зельвенскім раёне выгадавалі самую вялікую капусту (10 кг 74 гр) і самы вялікі цукровы бурак (больш за 9,5 кг), у Мастоўскім – самую вялікую моркву (1 кг 36 гр), у Смаргонскім – самую вялікую рэдзьку (1 кг 68 гр), а ў Карэліцкім - самы вялікі бурак сталовы (амаль 4,5 кг), бульбіну (1 кг 42 гр) і кабачок...
Спартакіяда сярод сельскіх жыхароў
У рамках абласных “Дажынак” у фізкультурна-аздараўленчым комплексе «Юнацтва» была праведзена спартакіяда сярод сельскіх жыхароў. У ёй удзельнічалі зборныя каманды раёнаў Гродзенскай вобласці.
Пасля ўрачыстага адкрыцця спартакіяды ў ФАК “Юнацтва” прайшлі спаборніцтвы па баскетболе, падняцці гіры, дартсе.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.
На “Дажынках” працуе музейна-этнаграфічная экспазіцыя пад адкрытым небам “Ад сявенькі да хлеба”
Кожны жадаючы падчас наведвання экспазіцыі можа не толькі апынуцца ў “сялянскай хатцы”, але і паспрабаваць змалоць у жорнах збожжа, выпрасаваць рушнікі, адгадаць загадкі, паслухаць народныя песні.
- Назва музейнай экспазіцыі гаворыць сама за сябе: госці могуць даведацца, які шлях рабіла зярнятка з нівы да стала, пакуль не станавілася духмяным хлебам
, – удакладняе
вядучы метадыст абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Яніна Барысевіч
. –
У жорнах малолі збожжа, у ступе рабілі крупы...
по релевантности по дате