Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічай галіны! Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!
11 ЖНІЎНЯ – ДЗЕНЬ БУДАЎНІКА
Праца будаўнікоў ва ўсе часы была ў асаблівай пашане. Вас па праве называюць творцамі «гісторыі ў камені».
Дзякуючы вашым намаганням узводзяцца аб’екты аховы здароўя і сацыяльнай сферы, з’яўляюцца новыя прамысловыя прадпрыемствы, актыўна вядзецца будаўніцтва і рамонт жыллёвага фонду. Вы ўносіце вялікі ўклад у фарміраванне сучаснага аблічча роднага горада і раёна: кожная цэгла новага будынка, кожны метр дарогі, кожнае новае дрэва, пасаджанае ў рамках добраўпарадкавання, – справа рук канкрэтных людзей – будаўнікоў.
Дзякуем за вашу нялёгкую, стваральную працу і адданасць любімай справе. Жадаем усім, хто звязаў сваё жыццё з будаўнічай галіной, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, фінансавай стабільнасці і поспехаў у дасягненні новых вышынь. Міру, дабра вам і вашым блізкім!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў