Паважаныя ветэраны і працаўнікі пракуратуры Смаргонскага раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
26 чэрвеня – Дзень работнікаў пракуратуры
Ваша праца патрабуе найвышэйшага прафесіяналізму і кампетэнтнасці, бездакорных асабістых якасцей і поўнай самааддачы. Супрацоўнікі пракуратуры Смаргоншчыны заўсёды адрозніваліся вернасцю службоваму абавязку, асабістай прыстойнасцю, шчырым служэннем высокім ідэалам справядлівасці.
Выказваем удзячнасць не толькі дзеючым супрацоўнікам, але і ветэранам, якія перадалі назапашаны вопыт новаму пакаленню работнікаў пракуратуры.
Упэўнены, што і ў далейшым вы з гонарам будзеце выконваць пастаўленыя задачы, абараняючы інтарэсы дзяржавы і асабіста кожнага жыхара нашага раёна.
Жадаем вам шчасця, здароўя, дабрабыту, далейшых поспехаў і новых дасягненняў. Няхай ганаровае званне надзейных вартавых закона надае вам жыццёвыя сілы, энергію і аптымізм у рашэнні самых складаных прафесійных задач.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў