Віншаванне Смаргонскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі
Віншаванне Смаргонскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі
РАЙИСПОЛКОМ
24.03.2024
530
Паважаныя работнікі бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, ветэраны!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Сферы ЖКГ і бытавых паслуг адыгрываюць важную ролю ў эканоміцы раёна і павінны фарміраваць камфортныя ўмовы жыцця смаргонцаў і гасцей нашага рэгіёна. Дзякуючы вашай нялёгкай і вельмі адказнай працы ў дамы людзей паступае цяпло, святло, вада, на вуліцах горада падтрымліваюцца чысціня і парадак. Якасцю паслуг шмат у чым вы вызначаеце ўмовы жыцця гараджан, жыхароў сельскай мясцовасці, іх настрой.
Разлічваем, што ваш прафесіяналізм, адказны падыход да справы будуць садзейнічаць далейшаму ператварэнню раёна ў прыгожы, добраўпарадкаваны, зручны для жыцця.
Жадаем вам безаварыйнай працы, нязменна высокай якасці паслуг і ўдзячных спажыўцоў. Моцнага здароўя, дабрабыту, удачы!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў.
Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!