Чароўная і непаўторная прыгажосць, незвычайная і невычэрпная энергія прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва здольныя тварыць цуды.
Дзякуючы мудрасці, таленту, аптымізму, падтрымцы і разуменню працаўніц нашага раёна ўвасабляюцца ў жыццё сацыяльна значныя праекты і ідэі, накіраваныя на развіццё Смаргонскага раёна і ўсёй краіны.
Словы шчырай удзячнасці і падзякі вам, мілыя жанчыны, за любоў і клопат, чуласць і спагадлівасць, за вялікую здольнасць рабіць свет дабрэйшым і высакароднейшым.
Жадаем моцнага здароўя, міру, дабра і дабрабыту вам і вашым родным і блізкім. Будзьце любімыя і шчаслівыя.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!