Дарагія землякі!
Віншаванне раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Нараджэннем Хрыстовым
Ад усяго сэрца віншуем вас з Нараджэннем Хрыстовым! У гэтае светлае і радаснае свята сэрцы людзей звяртаюцца да шматвяковых традыцый і духоўных каранёў нашага народа. Мы разумеем, што няма нічога больш трывалага, чым вера продкаў. Каляды нагадваюць нам пра каштоўнасць жыцця і яго высокае прызначэнне - стварэнне і дапамогу блізкім. У мінулым годзе было нямала падстаў для праявы добрасардэчнасці, і мы дзякуем усім неабыякавым жыхарам Смаргоншчыны, якія дапамагалі справай і аказвалі падтрымку тым, хто ў ёй меў патрэбу.
Калядныя дні сагрэтыя цяплом сустрэч з роднымі і блізкімі людзьмі, напоўнены атмасферай шчасця, чаканнем добрых перамен. Упэўнены, наша згуртаванне вакол вечных каштоўнасцей, імкненне да міру і згоды, вера ва ўсепераможную сілу дабра і праўды стануць асновай дабрабыту Смаргоншчыны і нашай краіны.
Дарагія землякі, няхай добрае святло нараджэння Хрыстова напоўніць светам, утульнасцю і дабрабытам кож- ны дом, і ў вашых сем’ях пануюць любоў і ўзаемаразуменне. Здароўя, удачы. І няхай ажыццявіцца ўсё задуманае!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Фота Ларысы ТАТАРЫНАВАЙ.