Дарагія землякі!
З Калядамі і з Новым годам!
Адлічвае апошнія дні 2023 год. Для некага ён стаў годам здабыткаў і перамог, для некага – часам пераадольвання цяжкасцей і выпрабаванняў, для некага – годам страт. Жыццё разнастайнае і стракатае – інакш не бывае. Але, развітваючыся з адыходзячым годам, захавайце ў памяці толькі цёплыя, светлыя і радасныя яго імгненні. Няхай усе непрыемнасці, калі яны былі ў вас у гэтым годзе, сыдуць разам з ім, а ў новым, 2024-м, чакаюць толькі прыемныя клопаты, новыя здзяйсненні, доўгачаканыя падзеі, важкія здабыткі.
Шчыра віншую жыхароў Смаргоншчыны з надыходзячымі Калядамі і Новым годам. Здароўя вам і вашым блізкім, дабрабыту, міру, плённай стваральнай працы на карысць нашай роднай Беларусі і кожнай смаргонскай сям’і!
Віктар СВІЛА,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
7-га склікання па Смаргонскай выбарчай акрузе №59.