21 кастрычніка - дзень бацькі

 

21 кастрычніка - дзень бацькі

ОФИЦИАЛЬНО
21.10.2023
1450

21 кастрычніка - дзень бацькі

Паважаныя жыхары Смаргоншчыны!

Ад усёй душы віншуем вас з Днём бацькі!

Мужчына, бацька - гэта аснова сям’і, той, хто абароніць, падтрымае і працягне руку дапамогі. Бацькоўства - своеасаблівы іспыт на сацыяльную і маральную сталасць мужчыны, гэта праца і немалыя абавязкі.

Сёння ўмацаванне ролі бацькоўства - адна з важнейшых задач дзяржаўнай сямейнай палітыкі. Радуе, што большасць мужчын Смаргоншчыны сталі галоўнай апорай сваёй сям’і і служаць годным прыкладам для дзяцей,  дапамагаючы ім вырасці працавітымі, добрымі, спагаднымі, патрыётамі сваёй Радзімы.

Няхай самай вялікай узнагародай  для кожнага з бацькоў стануць шчаслівыя сем’і,  добрыя і разумныя дзеці, клапатлівыя ўнукі і акружаныя нашым цяплом  і павагай бацькі.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.