4 жніўня – Дзень чыгуначніка

 

4 жніўня – Дзень чыгуначніка

Власть
04.08.2024
316

Паважаныя работнікі і ветэраны чыгуначнай галіны Смаргонскага раёна.

Прыміце віншаванні з прафесійным святам!

Вы працуеце ў адной з важнейшых галін народнай гаспадаркі. Ад стабільнасці і рытмічнасці работы Беларускай чыгункі шмат у чым залежыць гаспадарчая дзейнасць многіх арганізацый, а для большасці жыхароў нашага раёна чыгуначны транспарт застаецца адным з найбольш надзейных, запатрабаваных і даступных сродкаў перамяшчэння.

Дзякуй вам за адданасць абранай справе, якая патрабуе вялікай адказнасці і дысцыпліны, за вашы самаадданасць і майстэрства, энергію і энтузіязм, якія дазваляюць паспяхова вырашаць задачу – забяспечваць стабільную і эфектыўную працу чыгуначнага транспарту.

Жадаем, каб усе вашы планы і мары роўна па рэйках, шпала за шпалай даходзілі да канчатковай станцыі пад назвай «Ажыццяўленне». Няхай цягнік шчасця, здароўя і поспеху ніколі не выязджае з дэпо вашага жыцця, якое будзе такім роўным і бясконцым, як жалезнае палатно!

IMG_0012.JPG

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Статьи по теме: