14 ліпеня – Дзень работнікаў падатковых органаў

 

14 ліпеня – Дзень работнікаў падатковых органаў

Власть
14.07.2024
737

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны падатковай службы.

Віншуем вас з прафесійным святам!

Падаткі фарміруюць асноўную частку бюджэту краіны, а значыць, даюць дзяржаве магчымасць выконваць сацыяльныя абавязацельствы, рэалізоўваць праекты развіцця ў адукацыі, навуцы, ахове здароўя, будаўніцтве, транспартнай галіне і іншых сферах.

Эфектыўнасць падаткаабкладання залежыць не толькі ад рашэнняў, што прымаюцца ўрадам, але і ад выразнасці іх рэалізацыі на ўзроўні падатковых органаў. На Смаргоншчыне працуюць сапраўдныя прафесіяналы, якія ведаюць сваю справу. Дзякуем супрацоўнікам падатковай службы за кампетэнтнасць, аператыўнасць, пастаяннае імкненне развівацца, укараняць у сваю работу лічбавыя тэхналогіі і зручныя сервісы для грамадзян і бізнесу.

Жадаем ветэранам і работнікам падатковай службы поспехаў, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту ў сем’ях!

IMG_0012.JPG

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Статьи по теме: