Ва ўсе часы ўмацаванню межаў краіны надавалася асабліва важнае значэнне. І сёння для вас, смелых, моцных характарам і духам, сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы, абарона межаў дзяржавы, а таксама захаванне належнага парадку ў памежнай зоне – гэта высокі воінскі абавязак перад Радзімай і яе народам.
Ваша нялёгкая і небяспечная праца з’яўляецца прыкладам мужнасці і адвагі, служыць надзейнай абаронай спакою жыхароў, выклікае павагу ва ўсіх нас.
Асаблівыя словы падзякі за гераічную працу і самаахвярнасць – ветэранам, якія прысвяцілі сваё жыццё нялёгкай пагранічнай службе.
Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і поспехаў на службе і ў працы на карысць Смаргоншчыны і нашай краіны ў цэлым.