Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічай галіны Смаргоншчыны!
13 жніўня - Дзень будаўніка
Ваша праца - стварэнне і рух наперад, аснова стабільнасці і дабрабыту грамадства. Ад вас у многім залежыць якасць жыцця кожнага жыхара і развіццё раёна ў цэлым.
На Смаргоншчыне ўзводзяцца шматпавярховыя жылыя дамы, установы адукацыі, удасканальваюцца фізкультурна-аздараўленчыя і спартыўныя комплексы. Штогод ствараюцца камфортныя грамадскія прасторы, населеныя пункты набываюць новае аблічча.
Безумоўна, за ўсімі гэтымі дасягненнямі стаіць прафесійная, адказная праца будаўнікоў, праекціроўшчыкаў, архітэктараў, інжынераў і іншых спецыялістаў будаўнічай галіны.
Прыміце словы шчырай удзячнасці за працу на карысць жыхароў Смаргонскага раёна. Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, удачы і дабрабыту. Няхай усё, што вы задумалі, прывядзе да годных вынікаў, а вашымі намаганнямі наш раён стане больш сучасным, утульным, добраўпарадкаваным і пры гэтым захавае сваю гістарычную самабытнасць.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.