Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспулікі Беларусь!
ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ СМАРГОНШЧЫНЫ!
Власть
03.07.2020
Дзякуючы намаганням пакалення, якое выстаяла ў неверагодна жорсткай барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, стала магчымым паступальнае развіццё краіны на працягу наступных сямі дзесяцігоддзяў. Самаадданая праца беларусаў на будоўлях і палетках, у прамысловасці і навуцы заклала той падмурак маладой дзяржавы, грамадзянамі якой мы з’яўляемся і шчыра ганарымся.
Паважаныя землякі! У гэты святочны дзень прыміце словы ўдзячнасці за ваш уклад у развіццё раёна, пажаданні моцнага здароўя, прафесійных поспехаў, вялікага асабістага шчасця, новых ідэй і пачынанняў! Няхай у вашых дамах пануюць мір і згода! Са святам!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
Раённы савет ветэранаў.