34 гады таму свет перажыў цяжкую тэхнагенную катастрофу. 26 красавіка 1986 года адбыўся выбух атамнага рэактара на Чарнобыльскай АЭС. Радыяцыйнаму апрамяненню падвергнуліся мільёны, страцілі здароўе і прытулак. Наступствы маглі быць значна страшней, калі б не самаадданасць сотняў тысяч удзельнікаў ліквідацыі той аварыі.
Дарагія землякі!
Чарнобыль стаў для нас суровым выпрабаваннем і жорсткім урокам.
У гэты дзень мы смуткуем па памерлых, спачуваем усім, каму давялося перажыць гэту трагедыю. Дзякуем удзельнікам ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай аварыі за мужнасць і гераізм. Гэтым адважным людзям удалося выратаваць мільёны жыхароў краін СНД. Мы ўшаноўваем усіх, хто цаной свайго здароўя і жыцця прадухіліў далейшае распаўсюджванне радыяцыі. Яны назаўжды застануцца ў нашай памяці як прыклады гераізму, адвагі і вернасці службоваму абавязку.
Выказваем глыбокае спачуванне ўсім, каго закранула радыяцыйная аварыя. Жадаем ліквідатарам наступстваў катастроф, іх сем’ям і ўсім жыхарам раёна здароўя, дабра, міру і дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.