15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Віншаванне мясцовай улады

 

15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Віншаванне мясцовай улады

Власть
15.02.2020
808
Паважаныя землякі!

Беларусь заўсёды будзе памятаць салдат і афіцэраў, якія прайшлі праз суровыя выпрабаванні, праявілі самаадданасць і адвагу ў гарачых кропках планеты. Тых, хто прыняў на сябе ўдар міжнароднага тэрарызму. Кошт гэтага жорсткага супрацьстаяння - тысячы жыццяў маладых хлопцаў, рэкі слёз зломленых горам маці, удоў і дзяцей. Памяць аб страце назаўжды застанецца незагойнай ранай для беларускага народа.

Мы бясконца ўдзячны лёсу за кожнага воіна, які вярнуўся дадому. Рады за ўсіх, хто знайшоў свой шлях у мірным жыцці. З'яўляючыся ўзорам мужнасці і гонару, воіны-інтэрнацыяналісты сталі сімвалам вернасці прысязе і воінскаму абавязку. Вамі ганарацца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, на вас раўняецца маладое пакаленне.

Няхай ваша жыццё будзе шчаслівым і доўгім. Здароўя і дабрабыту вам і вашым блізкім.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.