Педагогі задавалі розныя пытанні
Власть
14.02.2020
Старшыня раённага Савета дэпутатаў сустрэўся з працоўным калектывам Залескіх ясляў-сада-сярэдняй школы.
Разам з ім у сустрэчы ўдзельнічаў і старшыня мясцовага сельвыканкама Зянон Грышкевіч.
Сяргей Мікалаевіч расказаў аб тым, што новага ў раёне як у вытворчай, так і сацыяльнай сферах. Работнікі школы задалі пытанні па добраўпарадкаванні аграгарадка, прывядзенні ў належны парадак некаторых участкаў вуліц, вулічным асвятленні, медыцынскім абслугоўванні, аўтобусным руху.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук адказаў на некаторыя пытанні, іншыя запісаў для іх больш дэталёвага вывучэння. Па асобных момантах тлумачэнні даў старшыня Залескага сельвыканкама Зянон Грышкевіч.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.