Каб не трасло школьны аўтобус
Власть
09.02.2020
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук наведаў аграгарадок Сінькі, пагутарыў са старшынёй мясцовага сельвыканкама Сяргеем Пачыкоўскім, пацікавіўся ў яго, якія ёсць праблемы на тэрыторыі Сінькоўскага сельсавета, у чым патрэбна дапамога.

Потым яны пабывалі ў школе, якая знаходзіцца непадалёку ад сельвыканкамаўскага будынка, сустрэліся з працоўным калектывам гэтай навучальнай установы.
Сяргей Кудзеньчук праінфармаваў людзей, якія сабраліся ў зале, аб сацыяльна-эканамічным развіцці нашага раёна, рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, узвядзенні жылля, справах у медыцыне, іншых сферах народнагаспадарчага комплексу, пацікавіўся школьнымі справамі.
Пытанняў да старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Кудзеньчука было нямнога. Адно з іх – аб неабходнасці грэйдзіравання гравійнай дарогі, па якой падвозіць на заняткі вучняў школьны аўтобус.
Сяргей Мікалаевіч паабяцаў вырашыць гэта пытанне з кіраўніцтвам дарожнай арганізацыі.

Фота аўтара.