Старшыня раённага Савета дэпутатаў наведаў “Цёплы дом”
Власть
24.01.2020
23 студзеня старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук сустрэўся з працоўным калектывам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва “Цёплы дом”. Ён расказаў аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, рамонтна-будаўнічых работах, якія выконваюцца ў Смаргоні, аб справах на асобных прадпрыемствах, медыцынскім абслугоўванні.
Работнікі “Цёплага дома” задалі госцю пытанні. Сяргей Мікалаевіч адказаў на некаторыя з іх, а найбольш складаныя запісаў у блакнот, каб дэталёва вывучыць іх і потым даць адказ работнікам сацыяльнай службы.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.