19 студзеня – Дзень ратавальніка. Віншаванне мясцовай улады

 

19 студзеня – Дзень ратавальніка. Віншаванне мясцовай улады

Власть
18.01.2020
858
Паважаныя супрацоўнікі ратавальнай службы! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Ратаванне чалавечага жыцця - складаная, адказная і ганаровая праца, якая патрабуе высокай кваліфікацыі і самаахвярнасці. Менавіта гэтыя якасці адрозніваюць супрацоўнікаў экстраных службаў.

Ратавальнікі Смаргоншчыны неаднаразова даказвалі сваё высокае майстэрства і эфектыўнасць у экстрэмальных сітуацыях. Яны першымі накіроўваюцца туды, дзе людзям патрабуецца дапамога.

З завалаў разбураных будынкаў, агню пажараў, пашкоджаных транспартных сродкаў і затопленых тэрыторый ратавальнікі вызвалілі тысячы чалавек.

Спраўляцца з любымі задачамі, аператыўна рэагаваць на сігналы людзей, якія трапілі ў бяду, ратавальнікам дазваляюць не толькі адказнасць і цвёрдая дысцыпліна, але і сучасныя тэхналогіі. Матэрыяльна-тэхнічная база аварыйна-ратавальных падраздзяленняў бесперапынна ўдасканальваецца і папаўняецца неабходным абсталяваннем. Важным складнікам з’яўляецца і прафілактычная праца, падрыхтоўка валанцёраў.

Сваёй гатоўнасцю да выканання службовага абавязку, уменнем хутка і выразна дзейнічаць у самых цяжкіх сітуацыях супрацоўнікі экстранных службаў заваявалі ў грамадстве глыбокую павагу і заслужаны аўтарытэт.

Цяжка пераацаніць значнасць місіі, якой вы прысвяцілі сваё жыццё. Штодня сутыкаючыся з чужой бядой, вы не чарсцвееце душой. Дзякуй за самаадданую працу і вернасць абавязку.

Жадаем кожнаму з вас здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.