5 студзеня – Дзень работнікаў сацыяльнай абароны. Віншаванне мясцовай улады
Власть
04.01.2020
Паважаныя работнікі сацыяльнай абароны насельніцтва Смаргоншчыны! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам!
Дзякуючы вам многія людзі знаходзяць упэўненасць у сабе, атрымліваюць магчымасць весці паўнацэннае жыццё і адчуваць сябе паўнапраўнымі членамі грамадства.Прыміце словы глыбокай падзякі за вашу працу, чулыя сэрцы. Жадаем вам і вашым блізкім моцнага зароўя, дабрабыту, шчасця і паспяховай працы на карысць жыхароў Смаргоншчыны.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
Раённы савет ветэранаў.