Аб традыцыях, злачынствах і дарожных работах

 

Аб традыцыях, злачынствах і дарожных работах

Власть
19.12.2019
999
У адзіны дзень інфармавання насельніцтва, які прыпадае на чацвер, інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Сяргеем Кудзеньчуком наведала мясцовы занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Аб традыцыях суверэннай Беларусі расказала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аліна Ясюкайціс.

IMG_4136.JPG

Працяглым было выступленне першага намесніка начальніка райаддзела міліцыі Івана Руткоўскага. Ён паведаміў аб злачынствах, якія ўчыняюцца ў сацыяльных сетках, у дачыненні да карыстальнікаў банкаўскіх пластыкавых картак, заезджымі “гастралёрамі”, якія падманным шляхам крадуць у жыхароў населеных пунктаў грошы, каштоўныя рэчы.

IMG_4147.JPG

Начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Дзяніс Крыштопенка коратка праінфармаваў працоўны калектыў гігіенічнай службы аб дарожна-будаўнічых работах, якія выконваюцца ў розных мікрараёнах горада.

IMG_4156.JPG

Энергаэфектыўным дамам прысвяціў сваё выступленне галоўны інжынер ЖРЭСа Іван Старавойтаў.

IMG_4151.JPG

На пытанні, якія тычацца жыллёва-камунальнай гаспадаркі, адказаў намеснік дырэктара  РУП “ЖКГ” Ігар Стрэльчанка.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: