У Залессі прайшоў прыём грамадзян

 

У Залессі прайшоў прыём грамадзян

Власть
19.12.2019
919
18 снежня кіраўнік спраў райвыканкама Ірына Маркевіч правяла прыём грамадзян у Залессі. Акрамя яе ў гэтым мерапрыемстве ўдзельнічалі старшыня Залескага сельвыканкама Зянон Грышкевіч і кіраўнік спраў Валянціна Маркевіч.

IMG_4033.JPG

На прыём прыйшла стараста аграгарадка Залессе Вера Карней. Яна жыве ў гэтым аграгарадку даўно, таму ведае жыхароў, іх праблемы. Жанчына папрасіла Зянона Зянонавіча, каб дапамог канкрэтным людзям вырашыць бытавыя праблемы.

У сваю чаргу Зянон Грышкевіч папрасіў Ірыну Маркевіч пасадзейнічаць у вырашэнні аднаго няпростага пытання на раённым узроўні.

IMG_4011.JPG

Пасля заканчэння прыёму грамадзян Ірына Дзмітрыеўна паглядзела, як аформлены стэнды, якія размешчаны ў памяшканні Залескага сельвыканкама, выказала свае рэкамендацыі.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.  

Статьи по теме: