7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Мясцовая ўлада павіншавала смаргонцаў з гэтым святам

 

7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Мясцовая ўлада павіншавала смаргонцаў з гэтым святам

Власть
06.11.2019
909
Для нашай краіны 7 лістапада - дата, якая з’яўляецца лёсавызначальнай, бо дзякуючы падзеям 1917 года мы атрымалі нашу дзяржаўнасць. Дасягненні, якімі сёння ганарыцца незалежная Беларусь – гэта эфектыўная дзяржаўная ўлада, сацыяльна арыентаваная эканоміка, павышаная адукацыя, навука і культура.

Нягледзячы на розныя сучасныя ацэнкі, Кастрычніцкая рэвалюцыя - эпахальная падзея ХХ стагоддзя, якая ўкараніла ў жыццё такія фундаментальныя прынцыпы, як права нацый на самавызначэнне, павага да людзей працы і сацыяльная справядлівасць.

Беручы ўсё лепшае з мінулага, беларускі народ мэтанакіравана ідзе па шляху ўмацавання маладой суверэннай дзяржавы, з аптымізмам глядзіць у будучыню.

Жадаем здароўя, шчасця, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай поспех у роднай краіне заўсёды суправаджае вас.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.