У райвыканкаме разгледзелі пытанне грамадскай бяспекі і дысцыпліны

 

У райвыканкаме разгледзелі пытанне грамадскай бяспекі і дысцыпліны

Власть
25.10.2019
1652
25 кастрычніка адбылося пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, на якім было разгледжана адно пытанне: «Аб ходзе рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы №1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па паляпшэнні мераў грамадскай бяспекі і дысцыпліны”.

Старшыня райвыканкама Генадзь Харужык адзначыў, што сёлета ў раёне больш чым летась загінула людзей на пажарах,  павялічылася колькасць выпадкаў траўміравання работнікаў на вытворчасці. 

IMG_8367.JPG

З асноўным дакладам па названай вышэй тэме выступіў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко. З судакладамі – начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Мінко, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Зоя Крачкоўская, намеснік начальніка райаддзела міліцыі Анатоль Шчасны.

IMG_8363.JPG

Падчас абмеркавання тэмы бяспекі былі адзначаны недапрацоўкі пэўных суб’ектаў прафілактыкі, выказаны прапановы па прадухіленні гібелі людзей на пажарах, вытворчасці,

IMG_8377.JPG

У пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта прынялі ўдзел старшыня Лідскага міжраённага Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Сяліцкі, намеснік начальніка аддзела нагляду і прафілактыкі Гродзенскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Курдупель, намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Валянцін Асіповіч.

IMG_8374.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

Статьи по теме: