Мясцовая ўлада павіншавала аўтамабілістаў і дарожных рабочых з прафесійным святам

 

Мясцовая ўлада павіншавала аўтамабілістаў і дарожных рабочых з прафесійным святам

Власть
26.10.2019
980
З самымі шчырымі віншаваннямі з прафесійным святам звяртаемся да аўтамабілістаў, рабочых і ветэранаў дарожнай гаспадаркі, да ўсіх, хто так ці інакш звязаны з  аўтамабільным транспартам.

IMG_1540.jpg

Работнікі ДРБУ №157 наносяць разметку на пешаходным пераходзе на вуліцы Савецкай


Вуліцы, развязкі, прыгожая кальцавая дарога створаны для аўтамабіляў розных тыпаў, якіх з кожным годам становіцца ўсё больш. Належная і надзейная эксплуатацыя транспартных сродкаў шмат у чым вызначае ўстойлівае жыццё горада і раёна.

Прафесія аўтамабіліста і дарожніка асаблівая, з уласцівымі ёй рамантыкай, характарам і традыцыямі. Але перш за ўсё гэта цяжкая праца, якая патрабуе фізічнай і эмацыянальнай самааддачы.

Жадаем вам бяспечных дарог і безаварыйнай работы. Няхай праца будзе плённай і натхнёнай.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.

Фота Сяргея ЮРЭВІЧА.