Віншаванне мясцовай улады з Днём бібліятэк

 

Віншаванне мясцовай улады з Днём бібліятэк

Власть
14.09.2019
1148
Паважаныя работнікі бібліятэк! З прафесійным святам вас!

Ваша прафесія знаходзіцца ў тым пункце чалавечага жыцця, у якім штодзённа перасякаюцца радасць і смутак, дабро і зло, свет кніг і свет людзей. І на гэтым скрыжаванні стаіць бібліятэкар, побач з якім хочацца станавіцца лепшым, чытаць і думаць.

Ганарымся, што сёння ў бібліятэках Смаргоншчыны працуюць высокакваліфікаваныя спецыялісты. Ваша ініцыятыва, пастаянны пошук новых формаў і метадаў работы, творчыя адносіны да сваёй прафесіі спрыяюць захаванню гуманітарнай спадчыны чалавецтва,

далучэнню людзей да скарбніцы сусветнай і айчыннай культуры, патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення. Прыміце словы шчырай удзячнасці за вашу працу, за тое, што працягваеце берагчы веды, назапашаныя стагоддзямі. Няхай у вашай бібліятэцы заўсёды будзе шмат чытачоў, тых, што любяць і шануюць кнігі.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.