Тыдень розных прафесій

Да того ж, пералік прафесій вельмі рухомы, адны адыходзяць у мінулае, іншыя з’яўляюцца. Таму школьнікі маюць патрэбу ў рознабаковай інфармацыі аб прафесіях, у кваліфікаванай парадзе на этапе выбару прафесіі, падтрымцы і дапамозе на пачатку прафесійнага станаўлення.
У Сінькоўскай сярэдняй школе стала добрай традыцыяй напрыканцы студзеня - пачатку лютага праводзіць тыдзень прафарыентацыі. Прайшоў ён і сёлета.
Падчас правядзення тыдня па прафарыентацыі для вучняў былі арганізаваны мерапрыемствы, накіраваныя на падрыхтоўку школьнікаў да выбару прафесіі, аказанні ім дапамогі ў прафесійным самавызначэнні.
Тэматычны тыдзень “Прафесіі дарослых” быў праведзены для выхаванцаў дашкольнай рознаўзроставай групы. А школьнікі паўдзельнічалі ў квэст-віктарыне, міні-даследаванні, дыялогу, круглым стале, інтэрактыўнай гульні, шчырай размове “Кім быць? Якім быць?”.
Прафесіі сваіх бацькоў і сваю будучую прафесію вучні адлюсстравалі ў малюнках.
Прадстаўнікі школьнай каманды “Гаспадары Зямлі”, якая стала пераможцам раённага кірмашу праектаў “Рабочыя прафесіі – асэнсаваны выбар”, выступілі перад малодшымі вучнямі.
Тыдзень прафарыентацыі завяршыўся вечарам сустрэчы з выпускнікамі. Яны распавялі пра выбраныя прафесіі, прыкладзеныя намаганні для дасягнення сваёй мэты.
Як адзначыла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Сінькоўскай СШ Галіна Жалевіч, тыдзень прафесійнай арынетацыі прайшоў паспяхова і прынёс станоўчыя вынікі, дапамог многім вучням знайсці адказы на пытанні па прафесійным самавызначэнні.
Усе мерапрыемствы, праведзеныя на працягу тыдня, садзейнічалі развіццю прафесійнай цікавасці ў вучняў, а таксама пашырэнню іх уяўленняў аб свеце прафесій.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ
Фота прадастаўлена Сінькоўскай СШ
Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!