Школьны лагер выхоўвае і забаўляе
Виолетта ВОЙТКО
03.11.2023
На працягу асенніх канікул у многіх школах Смаргоншчыны, а таксама ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, дзейнічалі аздараўленчыя лагеры для дзяцей. Усяго іх наведвалі 365 навучэнцаў. Спартыўныя лагеры ў СДЮШАР прафсаюзаў “Трыумф” і СДЮШАР па футболе аб’ядналі юных спартсменаў агульным лікам 85 чалавек.
Кожная ўстанова адукацыі стварыла ўнікальную праграму па выбранай тэматыцы. Гімназія, напрыклад, адкрыла для сваіх вучняў “Школу бяспекі”. Кожны дзень у лагеры “Дружба” СШ №5 быў прысвечаны нечаму новаму: спорту, літаратуры, творчасці, роднаму краю… Экскурсіі, гульні, сустрэчы з цікавымі людзьмі, творчыя майстэрні – усё гэта чакала дзяцей, каб канікулы прайшлі ў атмасферы радасці, задаволілі дзіцячую цікаўнасць і дазволілі сапраўды адпачыць перад пачаткам новай навучальнай чвэрці.
Выхаванцы лагера “Непаседы” раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.
Віялета ВОЙТКА. Фота аўтара.
Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!