На крылах Пегаса

 

На крылах Пегаса

Галина АНТОНОВА
09.03.2024
1183

Пасля вучобы ў Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы ў яе была магчымасць застацца ў ВНУ і выкладаць студэнтам. Але яна вырашыла вярнуцца на малую радзіму. І не шкадуе. З цеплынёй і пяшчотай апявае ў сваіх вершах яна родную старонку.


IMG_4164.JPG

«Божы Дар называлі раней вёску, у якой я нарадзілася. Недзе ў сярэдзіне мінулага стагоддзя яе перайменавалі ў Хадакі. Дарэчы, так называлі боты, у якіх адрэзаны халявы, – кажа Ірына Мароз. – Я скончыла Бялкоўшчынкую базавую школу, а пасля перайшла ў горад – у СШ №4. З маленства любіла рыфмаваць. Сваё першае чатырохрадкоўе склала ў пяцігадовым узросце – прысвяціла яго Алегу Кашавому. У школе была адным з аўтараў «Баявога лістка». Памятаю двойчы напісала сатырычныя чатырохрадкоўі пра свайго аднакласніка, за што і дагэтуль мне сорамна. Нярэдка сачыненні пісала ў вершах. А свой першы ганарар атрымала за верш пра бацьку, які надрукавалі ў «Светлым шляху».

1.jpg

Ірына паступіла на аддзяленне рускай і беларускай філалогіі, стала сябрам літаратурнага аб’яднання «Наднёманскія галасы». На пасяджэннях пачынаючыя літаратары чыталі свае вершы, аналізавалі іх, сустракаліся з пісьменнікамі.

2.jpg

3.jpg

Калі стала працаваць у школе, часу на напісанне вершаў для душы амаль не стала. Пісала прысвячэнні і вершаваныя творы для тэматычных мерапрыемстваў.

«У паэтычную творчасць я акунулася, калі пайшла на заслужаны адпачынак, – удакладняе мая суразмоўца. – Мяне сталі запрашаць на імпрэзы ў Бялкоўшчынкі Дом культуры (жыву я ў суседняй Асінаўцы). Пачынаю чытаць вершы землякам  і бачу, з якой асалодай яны мяне слухаюць, якім цёплым паглядам адорваюць. Гэта ўражвае».

Мая гераіня ўпэўнена: жыццё ў 60 гадоў (а менавіта столькі ёй спаўняецца сёлета) не заканчваецца. «Няварта баяцца ўзросту. Мы жывём у свеце, напоўненым дзівосамі, – упэўнена Ірына Мароз. – Важна не ўпускаць галоўнае, не растрачваць сябе на непрыемныя дробязі. Дзякаваць Богу за кожны пражыты дзень, бо ён ніколі не паўторыцца. Трэба берагчы душу чалавека, які побач, і радавацца маленькім радасцям. Я аптымістка і веру ў лепшае, светлае, добрае».

Галіна АНТОНАВА

Фота аўтара.

Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях   Новости сельсоветов