Прыгажосць навокал і ў сэрцы

 

Прыгажосць навокал і ў сэрцы

Галина АНТОНОВА
08.03.2024
1124
Кватэра, у якой жывуць Ганна і Эдуард ЖДАНЮКІ, напамінае музей народнай творчасці. Дрэва шчасця з каляровых стужак, падушкі і сурвэтківязаныя кручком, драўляны журавель, лебедзі, зробленыя ў тэхніцы арыгамі, алмазная мазаіка, а найбольш – вышытых карцін. Гаспадыня кватэры – натура надзвычай творчая.

IMG_3955.JPG

IMG_3950.JPG

IMG_4003.JPG

IMG_3997.JPG

IMG_4000.JPG

“Не магу сядзець без справы. Люблю ўвесь час нешта новае асвойваць, - кажа жанчына. -  Вышываць крыжыкам – мой любімы занятак. “Заразіла” мяне гэтай справай нявестка”.

За шаснаццаць гадоў Ганна Іванаўна вышыла 39 работ. Сярод іх – 12 праваслаўных і каталіцкіх абразоў. “Вышыванне – справа карпатлівая, патрабуе часу і ўседлівасці, але для мяне яно як лякарства, супакойвае нервы, праблемы на задні план адыходзяць, - зазначае майстрыха. – Некаторыя работы вышывала тры – чатыры месяцы, на карціну “Мадона Літта” патраціла год. Увогуле люблю вышываць сюжэты глыбока мастацкія. Напрыклад, карціны Карла Брулова”.

IMG_3932.JPG

Кнігі – яшчэ адна жарсць нашай гераіні. Прываблівае ўвагу вялікая шафа з выданнямі, большасць – творы рускіх і беларускіх класікаў. “Памятаю, у дзяцінстве з братам чыталі кнігі пад коўдрай з ліхтарыкам, -  усміхаецца  Ганна Жданюк. -  І цяпер заўсёды знаходжу вольную хвілінку, каб узнавіць у памяці герояў любімых раманаў “Людзі на балоце”, “Ціхі Дон”. Нядаўна перачытала творы Васіля Быкава. З гадамі па-іншаму ўспрымаеш напісанае. Часам, як па-новаму спазнаеш творчасць класікаў.

IMG_3961.JPG

У мяне ёсць і багаты архіў газетных выразак – збіраю інфармацыю пра Ардашы, Крэва і навакольныя вёскі, нарысы пра мясцовых людзей”.

Зямля адыходзіць ад зімняй спячкі, а наша гераіня ўжо рыхтуецца выйсці ў агарод. Неўзабаве ў гаршчках забуяе расада і яе трэба будзе высадзіць у цяпліцу. Прыбраць яловыя галінкі з кустоў руж: каля хаты Жданюкоў заўсёды дагледжаны кветнік. Акаляючы свет гэтай сям’і заўсёды прыгожы.


Галіна АНТОНАВА

Фота аўтара.

Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях


Статьи по теме: