Пра што пішуць Дзеду Марозу дзеці прытулку?

 

Пра што пішуць Дзеду Марозу дзеці прытулку?

Галина АНТОНОВА
20.12.2023
1301
Набліжаецца Новы год, а разам з ім і час цудаў. Дзеці прытулку СПЦ традыцыйна напісалі лісты Дзеду Марозу, у якіх распавялі пра свае жаданні – што яны хацелі б знайсці пад навагодняй ёлкай.

IMG_0872А.jpg

Прытулак сацыяльна-педагагічнага цэнтра – месца, якое за два дзясяткі гадоў стала часовым домам для сотняў дзяцей Смаргоншыны. Гэта своеасаблівы вялікі каляровы парасон, ад якім можна схавацца ад жыццёвай непагадзі. Пад ім хопіць месца ўсім дзецям, якія маюць патрэбу ў цеплыні і клопаце.

У асноўным, у прытулку жывуць хлопчыкі і дзяўчынкі, чые бацькі моцна п’юць. Настолькі моцна, што забываюць пра існаванне сваіх “крывіначак”. Недаяданне, п’янае дарослае “высвятленне адносін”, бацькоўская амаральнасць – усё гэта дзеці бачылі і перажылі. У СПЦ дзяцей прытулілі, абагрэлі, смачна накармілі. А іх гора-бацькам далі шанц стаць на шлях выпраўлення: кінуць піць, уладкавацца на работу, прыбраць у хаце…

Бываюць і іншыя прычыны, па якіх дзеці аказваюцца пад “каляровым парасонам”. Напрыклад, паміраюць бацькі, і пакуль сіротам знаходзяць новую сям’ю, дзеці жывуць у СПЦ. Але такія выпадкі – хутчэй выключэнне з правіл.  

Мы ведаем, што нашы людзі ўмеюць рабіць шчаслівымі тых, хто марыць пра цуд. І зрабіць яго нескладана – выканаць мару дзіцяці. Вось урыўкі з дзіцячых пісьмаў, якія яны напісалі Дзеду Марозу.

2Z3A7370.JPG

Арцём, 6 гадоў: “Дарагі Дзядуля Мароз! Я вельмі рады, што хутка наступіць маё любімае свята і мы сустрэнемся. Прыязджай са Снягурачкай да нас у госці. Я праспяваю табе песню і навучу танцаваць.

Я вельмі чакаю падарункаў. Мару аб гоначнай машынцы на пульце кіравання, тэлефон, спінар, лега “Пажарная машына”.

Сафія, 3 гады: “Падары, калі ласка, мяккую цацку – сабачку, прыгожую сукенку (рост 110 – 112), туфлі (памер 25).

Дзіма, 6 гадоў: “Лега “Верталёт”, зімовую куртку (рост 126) і боцікі (памер 30).

Жэня, 8 гадоў: “Вялікае лега, машынку, набор гелевых ручак, тэлефон”.

Насця, 8 гадоў: “Набор касметыкі, мяккую цацку - аднарог, набор гелевых ручак і набор гумак для пляцення”.

Мілана, 8 гадоў: “Мяккую цацку – белы кот, набор для рукадзелля (каб рабіць бранзалеты і іншыя ўпрыгожванні), бесправадныя навушнікі, айфон”.

Лера, 9 гадоў: “Бранзалеты, завушніцы, каралі, спінар, пярсцёнак, набор касметыкі, ляльку Барбі, прыгожую белую сукенку (рост 133)”.

Соня, 13 гадоў: “Барсетку чорную цераз плячо, кофту логсліў (футболка з доўгім рукавом)  белага колеру з прынтам, чорныя ці цёмна-сінія джынсы (рост – 162)”.

2Z3A7381.JPG

2Z3A7384.JPG

2Z3A7386.JPG

Вось такія жаданні, мары. Паважаныя чытачы, калі вы часова вырашылі стаць чараўнікамі, то званіце ў СПЦ па тэлефонах: 4-83-38, 4-83-39, 4-83-41, 4-68-34. Вы можаце купіць любую рэч са спісу жаданняў і перадаць яе ў прытулак. Можна зрабіць і матэрыяльны ўнёсак на рахунак арганізацыі.

Юрыдычныя дадзеныя арганізацыі для заключэння дагавора бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі

Поўная назва арганізацыі: Дзяржаўная ўстанова “Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці ўстаноў адукацыі Смаргонскага раёна”. Скарочаная назва: “Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці ўстаноў адукацыі Смаргонскага раёна” (з пазнакай “Для Смаргонскага СПЦ”).

Юрыдычны адрас: 231042, г. Смаргонь, вул. Леніна, 9. УНП 591819927 АКПА 503924254000 Разліковы рахунак: ВY47АКВВ 3642 0000 0067 2000 0000 ААТ “ААБ Беларусбанк”, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18 УНП банка 100325912 БІК АКВВВY2Х.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях

 

 

Статьи по теме: