Масленіца гукала – смаргонцаў заклікала. Жыхары і госці Смаргоні мелі магчымасць разам адзначыць провады зімы. Няхай ідзе ўжо вясна! Так хочацца сонца!
Смаргонь святкуе Масленіцу
Галина АНТОНОВА
26.02.2023
Традыцыі святкавання Масленіцы сыходзяць далёка ўглыб нашай гісторыі. Але гэтак жа, як і раней, свята прынята сустракаць з размахам, з песнямі, скокамі, конкурсамі.
У адну вялікую гульнёва-танцавальную, гастранамічна-забаўляльную і спартыўна-развівальную пляцоўку ператварыўся гарадскі парк. Сабраліся на ёй і дзетвара, і моладзь, і людзі больш сталага веку. Ніхто не сумаваў, кожны знайшоў забаву па душы.
Больше фотографий смотрите по ссылке
Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.