Турыстычны “Оскар”: журы адзначыла "Кераміку Крэва"

 

Турыстычны “Оскар”: журы адзначыла "Кераміку Крэва"

Спорт и туризм
18.12.2023
1777
Граматай “За захаванне традыцый” удастоены Смаргонскі раённы Цэнтр культуры ў ХХІ Рэспубліканскім турыстычным конкурсе “Пазнай Беларусь”.  Гэта спаборніцтва лічыцца своеасаблівым турыстычным “Оскарам”. Журы выбрала лепшых у 13 намінацыях. Сёлета на суд журы паступіла 835 заявак.

познай беларусь.jpg

“Нашу работу адзначылі ў намінацыі “Падзейнае мерапрыемства года”, - расказвае Ганна Сабінская, намеснік дырэктара Смаргонскага РЦК. – На конкурс мы падалі інфармацыю пра фестываль-кірмаш “Кераміка Крэва”, які праводзіўся на тэрыторыі Крэўскага замка. Рэстаўрацыя гэтага гістарычнага аб’екта яшчэ не скончылася, але мы ўжо актыўна прыцягваем увагу турыстаў да яго, у тым ліку і з дапамогай розных мерапрыемстваў. Дарэчы, у фестывалі-кірмашы “Кераміка Крэва” ўдзельнічала каля тысячы чалавек”.

Конкурс “Пазнай Беларусь” штогод праводзіць Нацыянальнае агенцтва па турызме пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Урачыстае ўзнагароджванне пераможцаў адбылося ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.


Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях

Статьи по теме: