Адкрыты чэмпіянат Гродзенскай вобласці па баскетболе “Гарадзенская ліга”

 

Адкрыты чэмпіянат Гродзенскай вобласці па баскетболе “Гарадзенская ліга”

Спорт и туризм
31.01.2020
4315
Адкрыты чэмпіянат Гродзенскай вобласці па баскетболе “Гарадзенская ліга” быў створаны для папулярызацыі гэтага віду спорту на аматарскім узроўні і праводзіцца ўжо трэці раз.

IMG_6125.JPG

Спачатку ён праходзіў ў Гродне. Да турніру далучыліся каманды Ліды і Мастоў. Летась у ім прыняў удзел і смаргонскі баскетбольны клуб. У сувязі з гэтым арганізатары спаборніцтваў вырашылі праводзіць турніры і па месцы знаходжання рэгіянальных каманд. Усіх іх 11, яны падзелены на дзве групы. Спачатку гульня праводзіцца па кругавой сістэме, а потым лепшыя 4 каманды  трапляюць у плейоф і гуляюць на выбыванне з су­працьлеглымі групамі: першая з чацвёртай, другая з трэцяй.

Паколькі смаргонскі баскетбольны клуб з аднайменнай назвай удзельнічае ў абласным чэмпіянаце, летась заняў у ім 2-е месца, то было вырашана правесці сёлета турнір па гэтым відзе спорту ў Смаргоні. Спаборніцтвы прайшлі на мінулым тыдні ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Юнацтва”. Баскетбольнаму клубу “Смаргонь”  супрацьстаяў баскетбольны клуб “Сокал” з Гродна.

IMG_6275.JPG

Калі каманды выйшлі на пляцоўку, то адразу ж у вочы кінулася розніца ва ўзросце. У гро­дзенцаў нямала было вопытных баскетбалістаў, якім ужо за 40 гадоў, за БК “Смаргонь” выступала моладзь. Здавалася, што нашым будзе нялёгка, бо ў сапернікаў большы ўзрост і вопыт.

Але з першых хвілін гульні смаргонцы захапілі ініцыятыву. У іх атрымліваліся хуткія пераходы на частку пляцоўкі саперніка, трохачковыя кідкі ў кальцо. Увогуле, была камандная гульня.

 За кошт ініцыятыўнай, разнастайнай гульні смаргонская каманда набрала ў два разы  больш ачкоў, чым сапернік, і перамагла ў гэтым матчы.

IMG_6309.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.

Статьи по теме: