Смаргонскія баскетбалісты перамаглі гродзенскіх сапернікаў

 

Смаргонскія баскетбалісты перамаглі гродзенскіх сапернікаў

Спорт и туризм
25.01.2020
943
25 студзеня ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе «Юнацтва” г. Смаргоні прайшоў чарговы тур адкрытага чэмпіянату Гродзенскай вобласці па баскетболе “Гарадзенская ліга”.

Раней гэтыя спаборніцтвы праходзілі толькі ў абласным цэнтры, але потым было вырашана праводзіць іх па месцы знаходжання рэгіянальных каманд з мэтай папулярызацыі там баскетболу.

У турніры ўдзельнічаюць аматарскія баскетбольныя каманды. Летась смаргонскія баскетбалісты занялі другое месца, таму сёлета пазмагацца з імі на гульнёвай пляцоўцы прыехалі сапернікі з Гродна – баскетбольны клуб “Сокал”.

Гродзенская каманда ўзроставая. Там нямала ігракоў, якім ужо за 40 гадоў. За баскетбольны клуб “Смаргонь” выступала моладзь. Таму калі пачалася гульня, здавалася, што вопыт возьме верх. Аднак гэтага не здарылася. Смаргонцы адразу ж захапілі ініцыятыву і не аддалі яе да заканчэння матча. Нашы юнакі вызначыліся каманднай гульнёй, хуткімі пераходамі на частку пляцоўкі саперніка, частымі перахопліваннямі мяча, трохачковымі кідкамі. За кошт гэтага ім удалося набраць у два разы больш ачкоў, чым гродзенскім баскетбалістам. Хаця яны супраціўляліся. Асабліва вызначыўся невысокага росту гродзенец, на рахунку якога сама больш падбораў мяча.

Наша каманда перамагла гродзенскі баскетбольны клуб. Пасля заканчэння матча сапернікі падзякавалі адзін аднаму за гульню і паціснулі рукі.

i (3).jpg

i (4).jpg

i (1).jpg

i (5).jpg

i (6).jpg

i (7).jpg

i (8).jpg

i (10).jpg

i (11).jpg

i (9).jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: