Квіст-акцыя “Беларускі брэнд пятніцы: прамысловыя тавары”
У рамках правядзення акцыя “Кожная пятніцы - роднае сваё” ДУА “Дзіцячы сад №4 г.Смаргоні” была арганізавана квіст-акцыя “Беларускі брэнд пятніцы: прамысловыя тавары”
Прадукцыйнасць Беларусі - высокаразвіты сектар, які складае аснову эканомікі. Асноўныя галіны ўключаюць машынабудаванне (БЕЛАЗ, МАЗ, МТЗ, БМЗ), хімічную "Белшына Нафтан" і нафтахімічную (вытворчасць калійных угнаенняў, перапрацоўка нафты), лёгкую прамысловасць ("Мілавіца", Conte Spa – панчошна-шкарпэткавыя вырабы," Элема ","Марк Фармэль"," Белвес"," Марка"," Світанак", “Купалінка” - Аршанскага льнокамбіната. Беларусь - сусветны лідар па вытворчасці кар'ерных самазвалаў. Для выхаванцаў групы № 1 і іх бацькоў быў праведзены квіст, з якога яны шмат даведаліся пра брэнды беларускіх прамысловых тавараў. Дзеці з цікавасцю праслухалі цікавыя факты, адгадалі загадкі і сабралі пазлы з выявай Беларусі.
Сем’ям было дадзена заданне зрабіць фотаздымкі з прамысловымі таварамі, якія набываюць і якімі карыстаюцца.


Жана Жых,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА “Дзіцячы сад №4 г. Смаргоні”
Літаратурная пятніца “Дзень беларускага фальклору”
Беларускі фальклор - гэта ўнікальная скарбонка нашага народа, якая захоўвае многавяковы гаспадарчы, жыццевы і духоўны вопыт беларусаў.
Сення педагогі нашай установы дашкольнай адукацыіі далучыліся да гэтай скарбніцы песень, казак, легендаў, паданняў. Успомнілі яны трапныя выразы, прыказкі і прымаўкі, якімі карысталіся нашы продкі. Іх можна пачуць і ў наш час. З задавальненнем выхавацелі дашкольнай адукацыі праслухалі беларускія народныя песні, якія спявалі жанчыны ў час працы ў полі і на вячорках.
Фальклор - гэта не толькі музейная спадчына, а жывы пласт культуры, які дапамагае зразумець менталітэт беларусаў.


Часлава Барысевіч,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА “Дзіцячы сад №4 г. Смаргоні”
Азеляняем свой край у пятніцу
Выхаванцы групы №11 дзіцячага сада №5 далучыліся да акцыі «Кожная пятніца - роднае, сваё!», каб зрабіць сваё, роднае лепшым і прыгажэйшым.
Са сваімі бацькамі яна пасадзілі саджанцы, каб наш край стаў яшчэ зелянейшым. Гэта вельмі добрая справа для нашай малой радзімы, бо дрэвы чысцяць паветра ад пылу і шкодных рэчываў, вырабляюць кісларод, ствараюць прахалоду, абараняюць глебу і служаць домам для птушак і жывёл. Гэта карысны след на нашай зямлі на доўгія гады.


Ларыса Торба,
выхавальнік дашкольнай адукацыі дзіцячага сада №5
Смаргонскія мядзведзі, як важная частка гісторыі нашага горада
Гэтую пятніцу, калі хочацца наблізіцца да роднага, свайго, выхаванцы групы №2 ДЦРД прысвяцілі дзень галоўнаму гістарычнаму сімвалу Смаргоні, намаляванаму на гербе горада - мядвездзю.
Дзеці ўзгадвалі гісторыю «Смаргонскай акадэміі», яшчэ раз схадзілі да помніка «Мядзведжая акадэмія», устаноўленаму ў парку. Выхаванцы разгледзелі выявы мядзведзяў на фасадзе нашага краязнаўчага музея, у элементах гарадскога дэкору: дамы з мядзведзямі выглядаюць прыгожа і нагадваюць пра гісторыю горада.
А ў ганчарнай майстэрне дзеці зляпілі смаргонскага мядзведзя. Гэта гліняная цацка стала мясцовым сувенірам ручной працы, які можна дарыць гасцям нашага прыгожага горада.


Алена Палісадзіна,
выхавальнік Смаргонская дашкольнага
цэнтру развіцця дзіцяці
В рамках проекта "Кожная пятніца - роднае, сваё!" учащиеся 1"Б" класса СШ №5 рекламировали одежду белорусских брендов
Ребята рассказали о том, что белорусская одежда долго служит, не портится после стирки. Наши дизайнеры придумывают яркие принты и удобные фасоны. Bell Bimbo - одежда для школы и праздников; “Світанак” - удобные пижамы и футболки; Mark Formelle - одежда, которая поднимает настроение каждый день! И этот всё - наши белорусские бренды!


Светлана Воронюк, классный руководитель I «Б» класса СШ №5


