Адзіны дзень бяспекі ў КУП ДРАЦ “Лясная паляна”
У бібліятэцы ўстановы для наведвальнікаў была арганізавана выстава літаратуры “Мая бяспека” па недапушчэнні траўматызму ў побыце, на вуліцы, дарозе, вадаёмах. Работнікам бібліятэкі і выхавальнікамі матэрыялы дадзенай выставы былі выкарыстаны пры правядзенні тэматычных гутарак і мерапрыемстваў па прафілактыцы дзіцячага траўматызму. Таксама прайшоў конкурс малюнкаў “Я малюю бяспеку”.
Цікава і пазнавальна прайшло знаёмства выхаванцаў з мабільным дадаткам “МНС Беларусі: дапамога побач”. Дзеці даведаліся, што версія дадатка на дадзены момант удасканалена: з’явілася кнопка званка ў МНС “112”, апавяшчэнне аб неспрыяльных і небяспечных з'явах, цяпер у дадатку ёсць магчымасць не толькі злучэння з МНС, але і адпраўкі паведамленняў або званкоў на зададзены нумар, напрыклад, урачу ці родным. Таксама з'явіўся раздзел “Першая дапамога”, абсталяваны аўдыёпадказкамі дзеянняў па аказанні першай дапамогі, да таго ж, у апошняй версіі можна праверыць атрыманыя веды ў тэстах, пазнаёміцца з карыснай інфармацыяй у раздзеле “Энцыклапедыя”.
Выхавальнікі цэнтра правялі для школьнікаў сярэдняга і старэйшага ўзросту інфармацыйныя гадзіны “Трэба бачыць, прадбачыць, улічыць ...” Малодшых школьнікаў чакала выпрабаванне на веданне правілаў дарожнага руху ў конкурснай праграме “Алфавіт дарог”. У даступнай гэтай узроставай катэгорыі выхаванцаў гульнёвай форме былі замацаваны правілы бяспечных паводзін на дарозе, правілы карыстання грамадскім транспартам, актуалізаваны веды аб дарожных знаках.
У ходзе акцыі для дзяцей і дарослых прайшло паказальнае выступленне аддзела МНС Смаргонскага раёна. Супрацоўнікі аддзела прадэманстравалі дзеянні групы хуткага рэагавання пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі, паказалі пажарную тэхніку і абсталяванне, якое прымяняюць для ліквідацыі пажараў і дапамогі людзям падчас дарожна-транспартных здарэнняў, прадэманстравалі тэхніку ў дзеянні, а таксама далі дзецям адчуць сябе сапраўднымі выратавальнікамі, дазволіўшы пасядзець у кабіне спецмашыны і прымераць адзенне пажарнага. Пасля майстар-класа інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Надзея Вайнілка запрасіла школьнікаў у свет ведаў па бяспецы: гутарка і віктарына нагадалі дзецям важныя правілы па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Праверыць веды дзяцей па правілах бяспечных паводзін дапамагла свая гульня “Правілы бяспекі”.
З мэтай прафілактыкі ўзнікнення пажараў і гібелі людзей на іх была арганізавана сустрэча працоўнага калектыву КУП ДРАЦ “Лясная паляна” з работнікамі МНС Смаргонскага раёна і праведзена адпрацоўка эвакуацыі людзей падчас узнікнення пажару.
Святлана ІЗАФАТАВА, выхавальнік КУП ДРАЦ “Лясная паляна” Смаргонскага раёна.