На камісіі разгледзелі карупцыйныя пытанні

 

На камісіі разгледзелі карупцыйныя пытанні

Происшествия и безопасность
13.12.2019
1241
12 снежня адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі  Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта, якое вёў старшыня райвыканкама Генадзь Харужык.

IMG_3737.JPG

З інфармацыяй аб размеркаванні жылля выступіла начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Алена Атцэцкая. Яна адзначыла, што пастаноўка на ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і размеркаванне жылля выконваюцца строга з заканадаўствам. Падчас праверак не выяўлена ніякіх парушэнняў.

IMG_3724.JPG

Першы намеснік начальніка райаддзела міліцыі Іван Руткоўскі паведаміў аб тым, якая работа праводзіцца супрацоўнікамі гэтай службы па прадухіленні карупцыйных праяў на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна, колькі выяўлена выпадкаў хабарніцтва.

IMG_3748.JPG

Выступленне намесніка пракурора раёна Аляксея Бандарчука тычылася дзейнасці самой камісіі па супрацьдзеянні карупцыі. Аляксей Сяргеевіч выказаў шэраг прапаноў па яшчэ больш эфектыўнай рабоце гэтага грамадскага ўтварэння.

IMG_3750.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: