Шоу «Танцы трактароў» на свяце ў Смаргоні

 

Шоу «Танцы трактароў» на свяце ў Смаргоні

Сморгони - 520 лет
17.06.2023
2079
Незвычайнае шоу прайшло на цэнтральнай плошчы Леніна. Танчылі пад музыку шматтонныя машыны.

Усім вядома, што ў нашым горадзе працуе ААТ «Смаргонскі агрэгатны завод», які выпускае «жалезных коней». Таму шоу «Танцы трактароў» чакалі з асаблівым нецярпеннем.

Трактары ў літаральным сэнсе ўварваліся на імправізаваны танцпляц. Яны выконвалі сінхронныя наезды, ад'езды і віражы. Пасля гэтага трактары пусціліся ў скокі. Кіравалі машынамі, дакладней, танчылі на іх віртуозы сваёй справы. Паказаўшы некалькі піруэтаў, машыны сталі ў адну лінію пад захопленыя воклічы і апладысменты гледачоў.

Майстры «жалезных» танцаў абрадавалі і здзівілі гасцей і жыхароў Смаргоні.

IMG_0452.JPG

IMG_0461.JPG

IMG_0453.JPG

IMG_0470.JPG

IMG_0475.JPG

IMG_0498.JPG

IMG_0478.JPG

IMG_0487.JPG

IMG_0491.JPG

IMG_0501.JPG

IMG_0505.JPG

IMG_0456.JPG

 Ларыса ТАТАРЫНАВА.

Фота аўтара.

           

 

 

Статьи по теме: