Канікулы – пара вясёлая
У сярэдняй школе №3 гэта можна заўседы рэалізаваць у аздараўленчым лагеры. 30 хлопчыкаў і дзяўчынак з задавальненнем наведваюць школьны лагер дзённага знаходжання “Пунсовы ветразь”, які гасцінна расчыніў свае дзверы. Дзецям прапануецца шырокая праграма выхаваўчых мерапрыемстваў, якая ўключае патрыятычныя акцыі, рухомыя гульні, пазнавальныя прагулкі, экскурсіі на прадпрыемствы горада, кінапаказы, спартыўныя гульні, псіхалагічныя трэнінгі і інш.
Ужо ў першы дзень выхаванцы наведалі пажарны пост РОЧС. Ратавальнікі прадэманстравалі аварыйна -ратавальную тэхніку і спецыяльнае абарудваннне, расказалі пра прафесію ратавальніка і пра яго працоўныя будні. Усе жадаючыя атрымалі магчымасць памераць баявую вопратку ратавальнікаў і паспрабаваць потушыць умоўнае загаранне.
У аздараўленчым лагеры “Пунсовыя ветразі “ вялікая ўвага ўдзяляецца стварэнню ўмоў для рэалізацыі дзіцячых інтарэсаў, фарміраванню пазнавальнай актыўнасці ўзельнікаў лагера праз вывучэнне гісторыі роднага края, культуры свайго народа, праз знаёмства з правіламі бяспечных паводзін.
Выхаванцы аздараўленчага лагера на экскурсіі ў РОЧС
Знаёмства з тэхнікай ратавальнікаў
На экскурсіі ў РОЧС
Псіхалагічны трэнінг для выхаванцаў
Спартыўная эстафета
Спартыўныя гульні
У аздараўленчым лагеры
Галіна Мінкевіч, настаўнік сярэдняй школы № 3 г. Смаргоні.
Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!