Бацькі і дзеці – гуляць рэкамендуецца!
Фото из интернета
Роля бацькі – самая важная кар’ера ў жыцці кожнага мужчыны. Псіхолагі лічаць, калі тата выказвае сваю любоў да дзіцяці ўслых, прамаўляючы: “Я люблю цябе”, цікавіцца жыццём сына альбо дачкі, актыўна бавіць час з імі час – гэта добрыя перадумовы на тое, што дзіця будзе мець добрыя інтэлектуальныя і моўныя здольнасці.
Для мужчын нярэдка паўстае выбар: быць разам з сям’ёй альбо зарабляць шмат грошай? Зразумела, і без грошай нельга, але да ўсяго трэба падыходзіць з розумам. Акрамя фізічнай адсутнасці бацькі існуе адсутнасць псіхалагічная – калі тата не прымае актыўны ўдзел у выхаванні дзіцяці, не камунікуе з ім, а выконвае выключна бытавыя абавязкі.
Тым не менш бацьку варта шукаць залатую сярэдзіну. Камунікацыя з дзіцём – гэта сумесныя гульні, размовы, прагляд мультфільмаў, дзіцячых тэлепраграм і абавязковае іх абмеркаванне, чытанне казак услых, прагулкі, выезды на прыроду… Час, праведзены з татам, - вялікая радасць для дзіцяці.
Гульня – гэта вельмі захапляльны занятак для дзетак дашкольнага ўзросту. Асабліва, калі бацька прымае актыўны ўдзел у гульнях.
2. Бацька малюе геаметрычныя фігуры, дзіця размалёўвае іх, называе колер і форму фігуры. Адначасова тата ўважліва сочыць, ці правільна яно трымае аловак, замацоўвае назвы колераў і геаметрычных фігур.
3. У сезон дзьмухаўцоў бацька прапануе дзіцяці дзьмуць на дзьмухаўцы ротам, носам (дзвюма ноздрамі, адной, другой). Пры гэтым тлумачыць: глыбей удыхаеш, тым болей пры выдыху з дзьмухаўца зляціць белых парашуцікаў. Тата паказвае, як трэба рабіць.
5. Вельмі добрае дыхальнае практыкаванне для дзяцей – пускаць мыльныя бурбалкі. Непрыкметна ў вясёлай гульні з татам дзіця робіць шмат глыбокіх дыхальных рухаў. Колькі радасці, колькі смеху атрымлівае дзіцятка!
Прапанаваныя гульні спрыяюць развіццю граматычнага ладу мовы і звязнага маўлення, развіццю дробнай маторыкі рук, арыенціроўкі ў прасторы, развіццю зрокавай увагі, развіццю сэнсарных здольнасцей, развіццю ротавага дыхання.
Ірына ГАЦКАЯ,
настаўнік-дэфектолаг д/с №3.