Напярэдадні свята 8 Сакавіка ў рознаўзроставай групе інтэграванага навучання і выхавання Асінаўшчызненскай пачатковай школы прайшла спартыўная забава “Маміны памочнікі”.
Спартыўная забава “Маміны памочнікі” прайшла ў Асінаўшчызненскай пачатковай школе
Общество
07.03.2025
Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі пра прадметы, якія знаходзяцца ў мамінай сумачцы, прынялі ўдзел у розных конкурсах і гульнях, падчас якіх праявілі свой спрыт і кемлівасць. Выхаванцы дапамагалі маме пячы бліны і раскладваць іх на талерачкі, сартыравалі посуд і маміны рэчы, рабілі пакупкі. Вельмі спадабаліся дашкольнікам эстафеты “Букет для матулі”, “Паліваем кветкі”, “Абед” і іншыя.
У завяршэнні мерапрыемства дзеці гулялі ў гульню “Карзіна добрых спраў”. Па чарзе яны даставалі каляровае сэрца і расказвалі пра тое, як дапамагаюць сваім мамам.
Алена Біслюк,
выхавальнік дашкольнай адукацыі Асінаўшчызненскай пачатковай школы