Генеральны дырэктар ААТ «Мінскі электратэхнічны завод імя Казлова» Аляксандр Радзевіч: «На Смаргоншчыне ў мяне моцныя карані»

 

Генеральны дырэктар ААТ «Мінскі электратэхнічны завод імя Казлова» Аляксандр Радзевіч: «На Смаргоншчыне ў мяне моцныя карані»

Общество
14.02.2025
187

Падчас прэзентацыі кнігі «Смаргонскі раён. Гісторыя. Сучаснасць. Будучыня», якая адбылася ў раённым Цэнтры культуры, пасведчанне і нагрудны знак «Ганаровы грамадзянін Смаргонскага раёна» старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей КУДЗЕНЬЧУК ўручыў Аляксандру РАДЗЕВІЧУ.

IMG_0083.JPG

IMG_0186.JPG

IMG_0183.JPG

Аляксандр Міхайлавіч пачынаў сваю працоўную дзейнасць на заводзе аптычнага станкабудавання ў 1981 годзе, у 1998 – узначаліў прадпрыемства, у 2002 годзе стаў намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама, потым генеральным дырэктарам ААТ «Гродна Азот», потым Міністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь. На працягу апошніх трынаццаці гадоў з’яўляецца генеральным дырэктарам ААТ «Мінскі электратэхнічны завод імя Казлова».

IMG_0100.JPG

Фотапартрэт і інфармацыя пра вядомага земляка, Ганаровага грамадзяніна Смаргонскага раёна змешчана ў новай кнізе «Смаргонскі раён. Гісторыя. Сучаснасць. Будучыня». Аляксандр Міхайлавіч – у ліку першых, хто стаў уладальнікам гэтага выдання.

IMG_0211.JPG

- Першае ўражанне ад новай кнігі – цудоўнае! У мяне не адна кніга пра Смаргонь. У кожнай – шукаю новую інфармацыю. У вывучэнне гэтага выдання яшчэ не паглыбляўся, але ўжо магу адзначыць, што цудоўна прадстаўлена прамысловасць. Вартая кніга, вартая падзея, да якой прымеркаваны яе выхад – 85-годдзе раёна.

Упэўнены, што Смаргонскі раён чакае шчаслівая будучыня. Будуць новыя кнігі, новыя дасягненні і мой родны горад будзе квітнець, - адзначыў Аляксандр Радзевіч. - Дарэчы, на Смаргоншчыну прыязджаю даволі часта. Тут у мяне моцныя карані, тут жылі прадзеды, дзяды, бацькі, я тут нарадзіўся, жыве мая радня. Захаваўся бацькоўскі дом, дзе люблю бываць. Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання ўваходзіць у наш холдынг, таму прыязджаю ў родны горад і па рабоце.

Для сябе адзначаю, што ў Смаргонь дарога заўсёды карацейшая, чым са Смаргоні. Кожны раз адчуваю, што еду дадому. Цешуся ад таго, што горад прыгажэе. Асаблівую ўвагу звяртаю, як развіваецца прамысловасць, як у Смаргонь прыходзяць новыя інвестары. З іх прыходам ствараюцца новыя рабочыя месцы, адбываюцца дадатковыя паступленні ў бюджэт, паляпшаецца сацыяльнае жыццё рэгіёна.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: