Спартыўныя спаборніцтвы “Тата, мама, я – спартыўная сям’я” прайшлі ў Асінаўшчызненскай пачатковай школе

 

Спартыўныя спаборніцтвы “Тата, мама, я – спартыўная сям’я” прайшлі ў Асінаўшчызненскай пачатковай школе

Общество
11.02.2025
546

У шосты школьны дзень, у дзень прапаганды здаровага ладу жыцця, у Асінаўшчызненскай пачатковай школе прайшлі спартыўныя спаборніцтвы “Тата, мама, я – спартыўная сям’я”. Для ўдзельнікаў мерапрыемства былі падрыхтаваны цікавыя заданні і жартоўныя конкурсы.

Свята пачалося з конкурсу “Візітная картка”. Кожнай камандзе было дадзена заданне, экспромтам прыдумаць назву і дэвіз каманды. А затым усе кінуліся ў “бой”. Камандам неабходна было праявіць рухальныя здольнасці, спрыт і кемлівасць у розных спартыўных конкурсах. У конкурсе “Снайпер” удзельнікі мерапрыемства паказалі сваё ўменне пападаць у цэль. Спрыт і хуткасць бацькі і дзеці праяўлялі ў эстафетах  “Самы хуткі”, “Канструктар”. Зладжаную работу паказалі ў эстафетах “Транспарціроўка дзіцяці”, эрудыцыю і кемлівасць – у заданні “Спартыўныя эрудыты”.

Усе этапы гэтага займальнага спаборніцтва праходзілі ў напружанай барацьбе. За актыўны ўдзел каманды ўзнагароджаны дыпломамі і медалямі.

Свята прайшло ў цёплай сяброўскай атмасферы. Усе ўдзельнікі атрымалі выдатны зарад бадзёрасці і шмат станоўчых эмоцый. І якім шчасцем свяціліся вочы дзетак, што побач з імі бацькі!

Конкурс з мячамі.jpg

Конкурс Транспарціроўка ўдзельнікаў.jpg

Спаборнічаюць дзеці.jpg

Цудоўны настрой пасля спаборніцтваў.jpg

Жанна Грышан,

намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Асінаўшчызненскай пачатковай школы

Статьи по теме: