У шосты школьны дзень навучэнцы Асінаўшчызненскай пачатковай школы напярэдадні Дня ратавальніка прынялі ўдзел у інтэлектуальным турніры «Што я ведаю пра прафесію ратавальніка?».
Інтэлектуальны турнір «Што я ведаю пра прафесію ратавальніка?» прайшоў у Асінаўшчызненскай пачатковай школе
Общество
19.01.2025
У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з гісторыяй паходжання свята, даведаліся пра шматлікія падраздзяленні, якія ўваходзяць у склад беларускай структуры МНС, абмяркоўвалі прафесійныя якасці, якімі павінен валодаць ратавальнік. Яму неабходна ўмець працаваць у самых складаных і крытычных умовах.
Дзеці адказвалі на пытанні пра правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях, разгадвалі рэбусы і крыжаванкі, што зрабіла інтэлектуальны турнір не толькі пазнавальным, але і займальным.
Праведзенае мерапрыемства дазволіла паглыбіць веды навучэнцаў пра прафесійныя якасці ратавальнікаў, выхаваць павагу да іх самаадданай працы.
Жанна ГРЫШАН, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Асінаўшчызненскай пачатковай школы