Паважаныя супрацоўнікі МНС, ратавальнікі, ветэраны службы!
19 студзеня – Дзень ратавальніка
Общество
19.01.2025
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам!
Гэта дата – даніна павагі стойкім і моцным людзям, якія прысвяцілі сябе мужнай прафесіі, дзе патрабуюцца рашучасць, самадысцыпліна, цвёрды характар, самаадданасць і гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду. Выратаванне прыходзіць дзякуючы вашаму майстэрству, вытрымцы і стрыманасці, уменню выразна дзейнічаць у экстрэмальных умовах.
Прыміце словы глыбокай удзячнасці за вернасць высокаму пакліканню, сумленнае выкананне службовых абавязкаў і высокі прафесіяналізм.
Жадаем моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, новых поспехаў у службе.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў