Засталося зусім няшмат часу, і год 2024 стане часткай гісторыі. На парозе новага, 2025 года мы падводзім вынікі мінулага і складаем планы на будучыню.
Дарагія сябры! Віншую вас з надыходзячым Новым, 2025 годам!
Общество
31.12.2024
Новы год – гэта свята, якое злучае мінулае, сучаснасць і будучыню, светлыя мары і новыя мэты. Мы – у чаканні яркіх падзей і добрых здзяйсненняў. У навагоднюю ноч мы імкнёмся быць разам з блізкімі і дарагімі нам людзьмі. Мы ўважлівыя да бацькоў, ахвотна дзелім радасць з сябрамі, жадаем шчасця дзецям.
Няхай новы, 2025 год прынясе ў кожны дом, у кожную сям’ю здароўе, любоў і шчасце, падорыць усім радасць жыцця, мір і дабрабыт, стане для нас шчаслівым часам новых ідэй, знакавых падзей і добрых перамен. Няхай жаданні, загаданыя ў навагоднюю ноч, абавязкова спраўдзяцца і няхай заўсёды будзе месца для новай мары!
З надыходзячым Новым годам!
Генадзь ХАРУЖЫК,
старшыня Смаргонскага райвыканкама